Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дысцыплі́на¹, -ы, ж.

Абавязковае для ўсіх членаў якога-н. калектыву падпарадкаванне вызначанаму парадку, правілам.

Працоўная д.

Воінская д.

Школьная д.

|| прым. дысцыпліна́рны, -ая, -ае.

Дысцыплінарнае спагнанне.

Д. статут.

дысцыплі́на², -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Асобная галіна якой-н. навукі; вучэбны прадмет.

Філалагічныя дысцыпліны.

дысцыплінава́ны, -ая, -ае.

Які падпарадкоўваецца дысцыпліне¹, захоўвае парадак.

Д. работнік.

Д. навучэнец.

|| наз. дысцыплінава́насць, -і, ж.

дысцыплінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каго-што.

Прывучыць (прывучаць) да дысцыпліны¹.

Дружба згуртоўвае і дысцыплінуе байцоў.

дыфама́цыя, -і, ж.

Распаўсюджванне ў друку звестак (сапраўдных або ўяўных), якія ганьбяць, няславяць каго-н.

Справа аб дыфамацыі.

|| прым. дыфамацы́йны, -ая, -ае.

дыферэнцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е і дыферэнцы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

1. Размежаваць (размяжоўваць), адрозніць (адрозніваць) асобнае, прыватнае пры разглядзе, вывучэнні чаго-н.

Д. нормы расцэнак.

2. Знайсці (знаходзіць) дыферэнцыял (у 1 знач.).

|| наз. дыферэнцыя́цыя, -і, ж. (да 1 знач.) і дыферэнцы́раванне, -я, н.

дыферэнцыя́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. У матэматыцы: лінейная частка прырашчэння залежнай пераменнай функцыі.

2. Механізм у прыводзе вядучых колаў аўтамабіля, трактара і пад., які дазваляе праваму і леваму колам круціцца з рознай хуткасцю.

Д. з канічнымі зубчастымі коламі.

|| прым. дыферэнцыя́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Дыферэнцыяльнае вылічэнне.

дыферэнцыя́льны, -ая, -ае.

1. гл. дыферэнцыял.

2. Розны, неаднолькавы пры розных умовах.

Дыферэнцыяльная рэнта.

Д. тарыф.

дыфіра́мб, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У старажытных грэкаў: урачыстая харавая песня ў гонар бога Дыяніса.

2. перан. Перабольшаная пахвала; усхваленне.

Спяваць дыфірамбы каму-, чаму-н.

|| прым. дыфірамбі́чны, -ая, -ае.

Дыфірамбічныя вершы (да 1 знач.).

дыфра́кцыя, -і, ж.

У фізіцы: агібанне хвалямі (светлавымі, гукавымі і пад.) сустрэчных перашкод.

Д. святла.

|| прым. дыфракцы́йны, -ая, -ае.

Дыфракцыйнае выпраменьванне.

Дыфракцыйная рашотка.