Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэ́фтэлі і тэфтэ́лі, -яў.

Ежа з мяснога фаршу ў выглядзе шарыкаў.

тэхмі́німум, -у, м.

Сукупнасць ведаў, вопыту ў якой-н. галіне тэхнікі, неабходных для авалодання якой-н. прафесіяй.

Здаць т.

тэхнакра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыхільнік тэхнакратыі (у 1 знач.).

2. Прадстаўнік тэхнакратыі (у 2 знач.).

тэхнакра́тыя, -і, ж.

1. Напрамак грамадскай думкі, згодна з якім улада павінна належаць навуковай тэхнічнай інтэлігенцыі.

2. зб. Высокакваліфікаваныя спецыялісты ў галіне тэхнікі, якія ўдзельнічаюць у кіраванні вытворчасцю і ажыццяўленні ўрадавай эканамічнай палітыкі.

|| прым. тэхнакраты́чны, -ая, -ае.

тэхнало́гія, -і, ж.

Сукупнасць вытворчых метадаў і працэсаў у пэўнай галіне вытворчасці, а таксама навуковае апісанне спосабаў вытворчасці.

Т. апрацоўкі металаў.

|| прым. тэхналагі́чны, -ая, -ае.

Т. працэс.

тэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй.

2. Чалавек, які працуе ў галіне тэхнікі, тэхнічных навук.

тэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

1. Сукупнасць сродкаў працы, ведаў і дзейнасці, што служаць для стварэння матэрыяльных каштоўнасцей.

Навука і т.

2. Сукупнасць прыёмаў і навыкаў, што выкарыстоўваюцца ў якой-н. галіне дзейнасці або мастацтве.

Авалодаць тэхнікай.

Музычная т.

Т. справаводства.

3. зб. Машыны, розныя прылады той ці іншай галіны вытворчасці.

Рамонт тэхнікі.

Ваенная т.

|| прым. тэхні́чны, -ая, -ае.

тэ́хнікум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Сярэдняя тэхнічная навучальная ўстанова або наогул сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова.

Сельскагаспадарчы т.

Гандлёвы т.

|| прым. тэ́хнікумаўскі, -ая, -ае (разм.).

тэхніцы́зм, -у, м.

Празмернае захапленне тэхнічным бокам якой-н. справы на шкоду яе сутнасці.

тэхні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

1. Работніца, якая прыбірае памяшканне; прыбіральшчыца.

2. Машына тэхнічнай дапамогі.