Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гро́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Вялікая колькасць пладоў, ягад або кветак на адной галінцы.

Г. рабіны.

|| прым. гро́нкавы, -ая, -ае.

грос, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка падліку, роўная 144 прадметам.

Г. гузікаў.

гросма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м.

Вышэйшае спартыўнае званне шахматнага ці шашачнага майстра.

|| прым. гросма́йстарскі, -ая, -ае.

грот¹, -а, М гро́це, мн. -ы, -аў, м.

Штучная або прыродная пячора.

Штучны г.

грот², -а, М гро́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Ніжні прамы парус на грот-мачце.

Грот-мачта — сярэдняя, самая высокая мачта на парусных і вёсельных суднах.

гро́хат, -а, М -хаце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Вялікае рэшата для прасейвання сыпкіх матэрыялаў і сарціроўкі іх па велічыні.

2. Машына для прасейвання з такімі рашотамі.

Валковы г.

грош, гро́ша, мн. гро́шы, -аў, м.

1. Дробная медная манета ў царскай Расіі.

Хай грошай ні гроша, абы слава хароша (прыказка). Ні гроша няма.

2. Разменная дробная манета ў некаторых еўрапейскіх краінах.

Ні ў грош не ставіць каго-, што-н. — зусім не цаніць, не лічыцца з кім-, чым-н.

Устаўляць (уставіць) свае тры грошы (разм., неадабр.) — умешвацца ў чужыя справы.

гро́шы, -ай, Д граша́м, Т граша́мі і грашы́ма, М граша́х.

1. Металічныя або папяровыя знакі, якія служаць мерай вартасці пры куплі-продажы.

Дробныя г.

Размяніць г.

2. Сродкі, капітал.

Вялікія г.

Кішэнныя грошы — грошы на дробныя расходы.

|| памянш. гро́шыкі, -аў, мн.

|| прым. грашо́вы, -ая, -ае.

грубашэ́рсны, -ая, -ае.

3 грубай, нізкага гатунку шэрсці.

Грубашэрсныя рукавіцы.

грубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца грубым, страчваць мяккасць.

Голас грубее.

Рукі грубеюць.

2. Траціць далікатнасць, станавіцца менш культурным.

|| зак. агрубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, загрубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і пагрубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.