Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расстро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак.

1. каго-што. Парушыць парадак, строй чаго-н.

Р. калону вучняў.

2. што. Парушыць лад, строй (пра музычныя інструменты).

Р. скрыпку.

3. што. Прывесці ў заняпад, прычыніць шкоду.

Р. гаспадарку.

4. Давесці да ненармальнага стану, хваробы.

Р. здароўе.

5. што. Перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н., разладзіць.

Р. планы.

6. каго (што). Засмуціць, давесці да дрэннага настрою.

Сваімі паводзінамі сын моцна расстроіў бацькоў.

|| незак. расстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расстро́йства, -а, н.

расстро́йства, -а, н.

1. гл. расстроіць.

2. Поўны беспарадак, замяшанне з прычыны парушэння строю (у 1 знач.).

Калона прыйшла ў р.

3. Заняпалы стан, беспарадак з прычыны ўрону, дэзарганізацыі, беспарадку.

Р. ў сям’і.

Р. ў гаспадарчых справах.

4. Захворванне, выкліканае парушэннем дзейнасці якіх-н. органаў.

Р. нерваў.

5. Дрэнны настрой, страта душэўнай раўнавагі.

Не жыццё, а адно р.

расстры́га, -і, ДМ -у, мн. -і, -ры́г і -аў, м.

Служыцель рэлігійнага культу, пазбаўлены царкоўнага сану, або манах, пазбаўлены манаства.

расстры́гчы, -рыгу́, -рыжэ́ш, -рыжэ́; -рыжо́м, -рыжаце́, -рыгу́ць; -ры́г, -гла́; -рыжы́; -ры́жаны; зак., каго-што.

Пазбавіць духоўнага сану або манаства.

|| незак. расстрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расстрыжэ́нне, -я, н.

расстрэ́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. расстраляць.

2. Смяротная кара, якая чыніцца выстралам з агнястрэльнай зброі.

Прысудзіць да расстрэлу.

расступі́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -сту́піцца; -сту́пімся, -сту́піцеся, -сту́пяцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адышоўшы ў бакі, даць месца для праходу, праезду.

Народ расступіўся.

2. Утварыць трэшчыны, разысціся ў бакі (пра зямлю, скалы, хвалі і пад.).

|| незак. расступа́цца, -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца.

расстыкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; зак.

Правесці расстыкоўку, раз’яднацца.

|| незак. расстыко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. расстыко́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

рассудзі́ць, -суджу́, -су́дзіш, -су́дзіць; -су́джаны; зак.

1. каго-што. Разабраўшы абставіны, факты, вырашыць, хто правы, хто вінаваты.

Р. спрэчку.

Людзі нас рассудзяць.

2. Абдумаць, рашыць, разважыць.

Сама сабе рассуджу.

|| незак. рассу́джваць, -аю, -аеш, -ае.

рассука́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца іу́чацца; зак.

Развіцца, распусціцца (пра скручанае).

|| незак. рассу́квацца, -аецца.

рассука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і -сучу́, -су́чаш, -су́ча; -сука́ны; зак., што.

Развіць, распусціць (скручанае).

Р. плётку.

|| незак. рассу́кваць, -аю, -аеш, -ае.