расстро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак.

1. каго-што. Парушыць парадак, строй чаго-н.

Р. калону вучняў.

2. што. Парушыць лад, строй (пра музычныя інструменты).

Р. скрыпку.

3. што. Прывесці ў заняпад, прычыніць шкоду.

Р. гаспадарку.

4. Давесці да ненармальнага стану, хваробы.

Р. здароўе.

5. што. Перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н., разладзіць.

Р. планы.

6. каго (што). Засмуціць, давесці да дрэннага настрою.

Сваімі паводзінамі сын моцна расстроіў бацькоў.

|| незак. расстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расстро́йства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)