расстро́йства, -а, н.

1. гл. расстроіць.

2. Поўны беспарадак, замяшанне з прычыны парушэння строю (у 1 знач.).

Калона прыйшла ў р.

3. Заняпалы стан, беспарадак з прычыны ўрону, дэзарганізацыі, беспарадку.

Р. ў сям’і.

Р. ў гаспадарчых справах.

4. Захворванне, выкліканае парушэннем дзейнасці якіх-н. органаў.

Р. нерваў.

5. Дрэнны настрой, страта душэўнай раўнавагі.

Не жыццё, а адно р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)