рассудзі́ць, -суджу́, -су́дзіш, -су́дзіць; -су́джаны; зак.

1. каго-што. Разабраўшы абставіны, факты, вырашыць, хто правы, хто вінаваты.

Р. спрэчку.

Людзі нас рассудзяць.

2. Абдумаць, рашыць, разважыць.

Сама сабе рассуджу.

|| незак. рассу́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)