Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дымага́рны, -ая, -ае.

У выразе: дымагарная труба (спец.) — труба ў паравым катле, па якой праходзяць з топкі газы, што награваюць ваду.

дыма́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Прылада для акурвання пчол дымам.

|| прым. дыма́рны, -ая, -ае.

дымахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Канал для выхаду дыму з печы (топкі) у комін.

|| прым. дымахо́дны, -ая, -ае.

дыме́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -мі́ць; незак.

Дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму; выпускаць дым.

Печка пачала д.

Дровы дымяць.

дымі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -і́цца; незак.

1. Выпускаць дым; тлець, вылучаючы многа дыму.

Галавешка дымілася на вогнішчы.

2. перан. Вылучаць пару.

Пасля дажджу дымілася зямля.

У лагчыне дыміўся туман.

дымі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Кепска гарэць, даючы многа дыму.

Газніца дыміць.

2. чым. Курыць, пускаючы дым.

Д. папяросай.

|| зак. надымі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць.

ды́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

Лёгкая павалока з дыму, туману.

Бераг хаваўся ў дымцы.

ды́мны, -ая, -ае.

1. Які дыміцца, вылучае многа дыму.

Дымная галавешка.

2. перан. Падобны на дым.

Дымная павалока воблакаў.

ды́мчаты, -ая, -ае.

Колерам падобны на дым.

Дымчатыя акуляры.

|| наз. ды́мчатасць, -і, ж.

ды́на, -ы, мн. -ы, дын, ж.

У механіцы: адзінка вымярэння сілы ў абсалютнай фізічнай сістэме адзінак.