Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

экстраардына́рны, -ая, -ае (кніжн).

Надзвычайны, які выходзіць за межы звычайнага, рэдкі; проціл. ардынарны.

Экстраардынарны прафесар (уст.) — пасада ў навучальнай установе, якую займаў звышштатны прафесар.

|| наз. экстраардына́рнасць, -і, ж.

экстравага́нтны, -ая, -ае (кніжн.).

Які звяртае на сябе ўвагу сваёй незвычайнасцю, своеасаблівасцю.

Э. касцюм.

Экстравагантныя паводзіны.

|| наз. экстравага́нтнасць, -і, ж.

экстра́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і выцяжка (у 2 знач.).

|| прым. экстра́ктны, -ая, -ае.

э́кстранны, -ая, -ае.

1. Тэрміновы, неадкладны.

Экстраннае тармажэнне.

2. Надзвычайны, непрадугледжаны, паспешны.

Экстранныя расходы.

|| наз. э́кстраннасць, -і, ж.

экстрасэ́нс, -а, мн. -ы, -аў, м.

У парапсіхалогіі: чалавек, які валодае звышадчувальнымі здольнасцямі, успрымае біяпалі, можа ўздзейнічаць на іх.

экстрасэнсо́рны, -ая, -ае (спец.).

У парапсіхалогіі: які мае адносіны да форм звышадчувальнага, звышпачуццёвага ўспрыняцця.

|| наз. экстрасэнсо́рнасць, -і, ж.

экстрэма́льны, -ая, -ае.

Крайні па сваім праяўленні (сіле, велічыні), які вылучаецца такім праяўленнем; небяспечны.

Экстрэмальныя ўмовы.

Э. спорт.

экстрэмі́зм, -у, м.

Схільнасць да крайніх поглядаў і мер (звычайна ў палітыцы).

|| прым. экстрэмі́сцкі, -ая, -ае.

экстрэмі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік экстрэмізму.

|| ж. экстрэмі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).

|| прым. экстрэмі́сцкі, -ая, -ае.

Экстрэмісцкія погляды.

экстэнсі́ўны, -ая, -ае.

Накіраваны ў бок колькаснага павелічэння, пашырэння, без паляпшэння якасці.

Э. метад.

Экстэнсіўнае земляробства.

|| наз. экстэнсі́ўнасць, -і, ж.