душы́ць², душу́, ду́шыш, ду́шыць; ду́шаны; незак., каго-што.
Абпырскваць духамі, адэкалонам.
Д. насоўку.
|| зак. надушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны.
|| звар. душы́цца, душу́ся, ду́шышся, ду́шыцца; зак. надушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца.
душэ́ўны, -ая, -ае.
1. гл. душа.
2. Поўны шчырай прыязнасці.
Д. чалавек.
Душэўна (прысл.) гутарылі цэлы вечар.
|| наз. душэ́ўнасць, -і, ж.
дуэлі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Тое, што і дуэлянт.
дуэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Паядынак дзвюх асоб пры секунданце з выкарыстаннем зброі як спосаб адстойвання годнасці і асабістага гонару.
Выклікаць на д.
Забіты на дуэлі.
2. перан. Барацьба, спаборніцтва двух бакоў.
Шахматная д.
Артылерыйская д. (перастрэлка).
|| прым. дуэ́льны, -ая, -ае.
дуэля́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Удзельнік дуэлі.
дуэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Музычны твор для двух выканаўцаў (музыкантаў, спевакоў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага.
Дуэты з опер.
2. Выканаўцы такіх твораў.
Эстрадны д.
Танцавальны д.
3. у знач. прысл. дуэ́там. На два галасы, на двух інструментах і пад.
Спяваць дуэтам.
|| прым. дуэ́тны, -ая, -ае.
ды¹, злуч.
1. спалучальны. Ужыв. для сувязі аднародных членаў сказа і цэлых сказаў; адпавядае па знач. злучніку «і».
Дзень ды ноч.
Журботна гудзелі правады ды стукалі вароты.
2. далучальны. Далучае сказы і члены сказа, якія дапаўняюць, развіваюць ці паясняюць раней выказаную думку.
Пайшоў снег, ды яшчэ які снег.
3. супраціўны. Ужыв. для далучэння сказаў або асобных членаў сказа са знач. супрацьпастаўлення; блізкі па знач. да злучнікаў «але», «аднак».
Людзі паміралі, ды не спынялі барацьбы.
ды², часц. узмацн.
Ужыв. ў пачатку сказа для ўзмацнення выразнасці выказвання.
Ды хто ты такі?
ды́ба, -ы, мн. -ы, дыб, ж. (гіст.).
Прылада для катавання.
Паслаць на дыбу.
ды́баць, ды́баю, ды́баеш, ды́бае; незак. (разм.).
Ісці мернай ступою.
Уладзік дыбаў за бабуляй.