Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фіска́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У Расіі 18 ст.: чыноўнік, які назіраў за законнасцю ў галіне фінансавых і судовых дзеянняў урада, устаноў і асоб.

2. перан. Даносчык, паклёпнік.

|| ж. фіска́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 2 знач.).

фіска́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. (разм.).

Быць фіскалам (у 2 знач.), паклёпнічаць на каго-н.

|| наз. фіска́льства, -а, н.

фіста́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Паўднёвае пладовае дрэва сямейства сумахавых з перыстымі лістамі, а таксама ядомы плод гэтага дрэва.

|| прым. фіста́шкавы, -ая, -ае.

Ф. колер.

Ф. гай.

фі́стула, -ы, мн. -ы, -тул, ж.

У медыцыне: свішч або штучны канал ад хворага ачага на паверхню скуры.

|| прым. фі́стульны, -ая, -ае.

фістула́, -ы́, мн. -ы́, -ту́л, ж.

1. Старая назва аднаствольных, а пазней шматствольных флейт.

2. Тое, што і фальцэт.

Спяваць фістулой.

фіта́, -ы́, ДМ фіце́, ж.

Перадапошняя літара старога рускага алфавіта, якая была запазычана з грэчаскай мовы для перадачы гука «ф» у словах грэчаскага паходжання.

фі́тнес, -у, м.

Аздараўленчая методыка, якая дазваляе дасягнуць добрага фізічнага стану шляхам спалучэння фізічных практыкаванняў са збалансаваным харчаваннем.

Займацца фітнесам.

Інструктар па фітнесе.

фі́фа, -ы, мн. -ы, фіф, ж. (разм., пагард.).

Пустая, легкадумная дзяўчына або жанчына, якая думае толькі пра сваю знешнасць.

|| памянш. фі́фачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

фі́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Фігурка ў настольных гульнях для перасоўвання па клетках.

2. Кубік, кружок і пад. ў настольных гульнях для падліку ачкоў, бітак і пад.

|| прым. фі́шкавы, -ая, -ае.

фіяле́тавы, -ая, -ае.

Сіні з чырванаватым адценнем, колеру фіялкі.

Фіялетавае чарніла.