Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

графама́нія, -і, ж.

Нездаровая цяга да пісання, пісьменніцтва ў асоб, што не маюць літаратурных здольнасцей.

гра́фік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дыяграма, якая адлюстроўвае колькасныя паказчыкі развіцця або стану чаго-н.

Г. павышэння зарплаты.

2. План работы з дакладнымі паказчыкамі нормы і тэрмінаў выканання.

Працаваць строга па графіку.

|| прым. графі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Г. метад рашэння задачы.

гра́фік², -а, мн. -і, -аў, м.

Мастак, спецыяліст у галіне графікі (у 1 знач.).

гра́фіка, -і, ДМ -фіцы, ж.

1. Від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні рысункаў контурнымі лініямі і штрыхамі, а таксама творы гэтага мастацтва.

2. Абрысы пісьмовых або друкаваных знакаў, літар.

Беларуская г.

|| прым. графі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

графі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шкляная пасудзіна з вузкім доўгім горлам для вады, сокаў і пад.

|| памянш. графі́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. графі́нны, -ая, -ае.

графі́т, -у, М -фіце, м.

1. Мінерал цёмнага колеру з класа самародных элементаў, разнавіднасць вугляроду, ужыв. для вырабу алоўкаў, змазачных матэрыялаў і пад.

2. Стрыжань у сярэдзіне алоўка.

|| прым. графі́тны, -ая, -ае і графі́тавы, -ая, -ае.

графі́ць, -флю́, -фі́ш, -фі́ць; -фі́м, -фіце́, -фя́ць; -флёны; незак., што.

Разлінейваць на графы (у 1 знач.).

|| зак. разграфі́ць, -флю́, -фі́ш, -фі́ць; -фі́м, -фіце́, -фя́ць.

|| наз. графле́нне, -я, н.

графлёны, -ая, -ае.

3 графамі.

Графлёная папера.

графо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па графалогіі.

гра́фства, -а, н.

1. Графскі тытул.

2. мн. -ы, -аў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Англіі, ЗША і іншых краінах.

3. Пры феадалізме: зямля, якая знаходзілася ва ўладанні графа.