дро́жкі, -жак.
Лёгкі адкрыты рысорны экіпаж.
Бегавыя д.
|| прым. дро́жачны, -ая,-ае.
дрозд, дразда́, мн. дразды́, драздо́ў, м.
Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных.
Чорны д.
|| прым. драздо́вы, -ая, -ае.
Драздовае гняздо.
Д. свіст.
Сямейства драздовых (наз.).
дрот, -у, М дро́це, мн. драты́, драто́ў, м.
Металічны выраб у выглядзе гібкай ніці або тонкага стрыжня.
Медны д.
Калючы д.
|| прым. драцяны́, -а́я, -о́е.
дро́цік, -а, мн. -і, -аў, м.
Старадаўняя кідальная зброя ў выглядзе кап’я на кароткім дрэўку.
друг, -а, м.
1. Той, хто дружыць 3 кім-н., блізкі сябар, прыяцель.
Стары д. лепш за новых двух (з нар.). Сустрэча з другам.
Зялёны д. (пра лес).
2. Ужыв. як зварот да блізкага чалавека, а таксама як ветлівы зварот да таварыша, суседа ці сустрэчнага чалавека.
Дапамажы, д.
3. К дру́жа (разм.). Ужыв. як форма звароту да каго-н.
Дарагі дружа, спачуваю табе.
другаго́днік, -а, мн. -і, -аў, м.
Вучань, які застаўся ў тым жа класе на другі год.
|| ж. другаго́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
другаго́дніцтва, -а, н.
Знаходжанне другі год у тым жа класе, на тым жа курсе з прычыны непаспяховасці.
другакла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.
Вучань другога класа.
|| ж. другакла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
другара́дны, -ая, -ае.
1. Не асноўны, не самы важны.
Другараднае пытанне.
2. Не лепшы, такі, якіх многа.
Д. пісьменнік.
|| наз. другара́днасць, -і, ж.
другаразо́вы, -ая, -ае.
Паўторны.
Другаразовае паведамленне.