Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дражні́ць, дражню́, дра́жніш, дра́жніць; незак.

1. каго (што). Злаваць, наўмысна раздражняць чым-н.

Д. мядзведзя.

2. што. Узбуджаць, выклікаць якія-н. жаданні.

Д. апетыт.

Смачныя стравы дражнілі нос.

3. Паўтараць у смешным выглядзе чые-н. рухі, словы, а таксама называць крыўднай мянушкай.

дражэ́, нескл., н.

1. Гатунак дробных цукерак круглай або авальнай формы.

Шакаладнае д.

2. Лекавы прэпарат такой формы.

Вітаміннае д.

драздзяня́ і драздзянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня дразда.

драздо́вы гл. дрозд.

дра́іць, дра́ю, дра́іш, дра́іць; драй; дра́ены; незак., што.

Чысціць, мыць, націраць да бляску.

Д. палубу.

|| зак. надра́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́ены.

драко́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага змея, які дыхае агнём, пажырае людзей і жывёлу.

2. Вялікая яшчарка сямейства агамавых, што жыве ў некаторых трапічных краінах на дрэвах.

|| прым. драко́навы, -ая, -ае.

драко́наўскі, -ая, -ае.

Крайне бязлітасны, жорсткі.

Драконаўскія законы.

Драконаўскія меры.

дра́ла, у знач. вык. (разм.).

Уцякаць, кідацца наўцёкі.

Дзеці ўрассыпную ды д.

дра́ма, -ы, мн. -ы, драм, ж.

1. Адзін з родаў літаратуры, які ахоплівае творы, прызначаныя для выканання акцёрамі на сцэне.

2. Адзін з жанраў літаратуры з сур’ёзным, але не гераічным зместам, а таксама твор такога жанру.

3. перан. Цяжкая падзея, перажыванне, якое прыносіць маральныя пакуты.

Душэўная д.

|| прым. драматы́чны, -ая, -ае.

драмату́рг, -а, мн. -і, -аў, м.

Пісьменнік, які піша драматычныя творы.