драбі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., дро́біцца і драбі́цца; незак.
1. Разбівацца на дробныя часткі.
Хвалі дробяцца аб скалы.
2. перан. Расчляняцца, раздзяляцца.
Дробяцца сілы.
|| зак. раздрабі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ро́біцца.
драбі́ць, драблю́, дро́біш, дро́біць; дро́блены; незак., што.
1. Разбіваць на дробныя часткі.
Д. камень.
2. перан. Раздзяляць, расчляняць.
Д. нагрузку.
|| зак. раздрабі́ць, -блю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены.
|| наз. драбле́нне, -я, н.
|| прым. драбі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
драбна... (гл. дробна...).
Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв., калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: драбнатвары, драбналессе.
драбнава́ты, -ая, -ае (разм.).
Крыху меншы за звычайны.
Драбнаватая бульба.
Драбнаватая рыба.
драбната́, -ы́, ДМ -наце́, ж., зб. (разм.).
Маленькія, дробныя істоты або прадметы.
Рыбу вылавілі, засталася д.
драбне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Станавіцца меншым па велічыні, памеры.
Лес паступова драбнеў.
Дождж драбнее.
2. перан. Траціць ранейшую значнасць.
Інтарэсы драбнеюць.
|| зак. здрабне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.
|| наз. драбне́нне, -я, н.
драбні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.
Падрабязнасць, дробны факт, дэталь.
Карту ён ведаў да драбніц.
Ці варта спрачацца з-за драбніц.
драбні́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., дро́бніцца і драбні́цца; незак.
1. Разломлівацца, разбівацца на дробныя часткі.
Косці драбняцца на муку.
2. Раздзяляцца, расчляняцца.
Арганізацыя дробніцца.
драбні́ць, драбню́, драбні́ш, драбні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць і дро́бніш, дро́бніць, дро́бнім, дро́бніце, дро́бняць; незак., што.
1. Разбіваць на дробныя часткі.
Д. груз.
Д. цэглу.
2. Раздзяляць, чляніць.
Д. атрад.
|| зак. здрабні́ць, -ню́, здро́бніш, здро́бніць; здро́бнім, здро́бніце, здро́бняць; здро́блены.