Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

экспарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Асоба або арганізацыя, якая займаецца экспартам.

|| прым. экспарцёрскі, -ая, -ае.

экспатрыява́ць, -рыю́ю, -рыю́еш, -рыю́е; -рыю́й; -рыява́ны; зак. і незак., каго (кніжн.).

Ажыццявіць (ажыццяўляць) экспатрыяцыю.

|| звар. экспатрыява́цца, -рыю́юся, -рыю́ешся, -рыю́ецца; -рыю́йся.

экспатрыя́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Асоба, якая правяла экспатрыяцыю ці трапіла пад яе ўздзеянне.

|| ж. экспатрыя́нтка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -так.

|| прым. экспатрыя́нцкі, -ая, -ае.

экспатрыя́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Добраахвотнае ці прымусовае высяленне каго-н. за межы радзімы, якое звязана з пазбаўленнем грамадзянства.

|| прым. экспатрыяцы́йны, -ая, -ае.

экспедзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Адправіць (адпраўляць) па прызначэнні (карэспандэнцыю, тавар і пад.).

|| наз. экспедзі́раванне, -я, н.

экспеды́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Работнік, які займаецца прыёмам, адпраўленнем і рассылкай чаго-н. (спец.).

2. Чыноўнік, начальнік аддзела ў некаторых установах царскай Расіі (гіст.).

|| прым. экспеды́тарскі, -ая, -ае.

экспеды́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Адпраўка, рассылка і прыём грузаў, карэспандэнцыі і пад. (спец.).

Э. пасылак.

2. Установа ці аддзел установы, якія займаюцца рассылкай ці адпраўкай чаго-н. (спец.).

Э. газет.

3. Паездка, паход групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі.

Дыялекталагічная э.

Паехаць у экспедыцыю.

4. Група ўдзельнікаў такой паездкі.

Члены экспедыцыі.

|| прым. экспедыцы́йны, -ая, -ае.

экспе́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які праводзіць экспертызу і дае заключэнне пры разглядзе якога-н. пытання.

Высокакваліфікаваны э.

Судовы э.

|| прым. экспе́ртны, -ая, -ае.

эксперты́за, -ы, мн. -ы, -ты́з, ж.

1. Даследаванне, вывучэнне або разгляд экспертамі чаго-н. з мэтай даць ацэнку, зрабіць заключэнне.

Медыцынская э.

2. Экспертная камісія.

Э.

ВАК.

эксперыме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Навукова пастаўлены дослед.

Ставіць э.

2. Спроба ажыццявіць што-н. новае.

Псіхалагічны э.

|| прым. эксперымента́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).