Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фі́нка² гл. фіны.

фінт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

У спорце: падманны рух, фальшывы выпад.

фінціклю́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

1. Цацка, забаўка, таннае ўпрыгожанне.

Уставіць пакой усякімі фінціклюшкамі.

2. звычайна мн. Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы.

Усё гэта далёкія ад справы фінціклюшкі.

3. Пра пустую, легкадумную жанчыну, якая думае толькі пра шыкоўнае ўбранне.

фінці́ць, -нчу́, -нці́ш, -нці́ць; -нці́м, -нціце́, -нця́ць; незак. (разм.).

Хітрыць, выкручвацца, весці сябе ненатуральна.

фі́ны, -аў, адз. фін, -а, м.

Народ фіна-ўгорскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Фінляндыі.

|| ж. фі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. фі́нскі, -ая, -ае.

фіра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Заслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы і пад.

фі́рма, -ы, мн. -ы, фірм і -аў, ж.

1. Гандлёвае ці прамысловае прадпрыемства, вытворчае аб’яднанне.

Замежная ф.

2. перан. Знешні выгляд, прыкрыцце чаго-н.

Пад фірмай добразычлівасці.

|| прым. фі́рменны, -ая, -ае (да 1 знач.).

фі́рменны, -ая, -ае.

1. гл. фірма.

2. Які ўласцівы той ці іншай фірме або належыць ёй.

Ф. магазін.

фірн, -у, м. (спец.).

Буйназярністы снег, які ўтвараецца ў гарах у выніку частага вымярзання і адтайвання.

|| прым. фі́рнавы, -ая, -ае.

фісгармо́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

Клавішны духавы музычны інструмент з мяхамі.