Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэ́пці, -яў, адз. тэ́пець, -пця, м. (разм.).

Від лёгкага хатняга абутку, часцей дзіцячага.

|| памянш. тэ́пцік, -а, мн. -і, -аў, м.

тэрако́та, -ы, ДМо́це, ж.

Абпаленыя непаліваныя вырабы з высакаякаснай каляровай (жоўтай або чырвонай) ганчарнай гліны.

|| прым. тэрако́тавы, -ая, -ае.

Т. колер (чырванавата-карычневы).

тэрапе́ўт, -а, М -е́ўце, мн. -ы, -аў, м.

Урач — спецыяліст па тэрапіі.

тэрапі́я, -і, ж.

1. Раздзел медыцыны, прысвечаны вывучэнню метадаў распазнавання ўнутраных хвароб, іх лячэнню і прафілактыцы.

2. Лячэнне ўнутраных хвароб лекамі, сывараткамі, электрычным токам і іншымі нехірургічнымі метадамі.

|| прым. тэрапеўты́чны, -ая, -ае.

тэрарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Застрашыць (страшыць) тэрорам, расправай, забойствам.

2. перан. Прывесці (прыводзіць) у страх, запалохаць (запалохваць) чым-н. (разм.).

Т. сваімі паводзінамі.

|| наз. тэрарызава́нне, -я, н.

тэрары́зм, -у, м.

Палітыка, заснаваная на сістэматычным прымяненні тэрору (у 1 знач.).

|| прым. тэрарысты́чны, -ая, -ае.

тэра́рый, -я, мн. -і, -яў і тэра́рыум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае памяшканне для ўтрымання земнаводных і паўзуноў.

тэрары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік або ўдзельнік актаў індывідуальнага тэрору.

|| ж. тэрары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. тэрары́сцкі, -ая, -ае.

тэрарысты́чны гл. тэрарызм, тэрор.

тэра́са, -ы, мн. -ы, -ра́с, ж.

1. Летняя адкрытая прыбудова да дома.

Крытая т.

Зашклёная т.

2. Гарызантальны ўступ зямной паверхні на схілах у выглядзе пляцоўкі.

Бераг спускаецца тэрасамі.