Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

менто́л, -у, м.

Празрыстае крышталічнае пахучае рэчыва, якое атрымліваюць з эфірнага алею мяты.

|| прым. менто́лавы, -ая, -ае.

ментузо́вы гл. мянтуз.

менуэ́т, -а, М -нуэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Старадаўні французскі танец з павольнымі, плаўнымі рухамі, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. менуэ́тны, -ая, -ае.

менш, прысл.

1.

Выш. ст. да прыслоўя мала. Ведае м. за іншых.

М. ведаеш — мацней спіш (прыказка).

2. У спалучэнні з прыметнікамі і прыслоўямі ўтварае апісальную форму ступені параўнання.

М. гаваркі.

М. спакойны.

Тым не менш — нягледзячы на гэта, аднак, усё ж.

меншаві́зм, -у, м.

Плынь у расійскай сацыял-дэмакратыі пачатку 20 ст., якая ўзнікла ў процівагу балыпавізму.

|| прым. меншаві́цкі, -ая, -ае.

меншаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Член меншавіцкай партыі, паслядоўнік меншавізму.

|| ж. меншаві́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

|| прым. меншаві́цкі, -ая, -ае.

ме́ншасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Меншая частка чаго-н. цэлага, якой-н. групы.

Нацыянальная меншасць — нацыянальнасць, якая ў колькасных адносінах утварае меншую частку ў параўнанні з асноўнай масай насельніцтва краіны.

ме́ншаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Рабіцца меншым, памяншацца, убываць.

Дні прыкметна меншаюць.

ме́ншы, -ая, -ае.

1.

Выш. ст. да прыметніка малы (у 1—4 знач.). Трэба чаравікі меншага памеру.

2. Самы малады сярод членаў сям’і.

М. сын канчае тэхнікум.

Па меншай меры — не менш чым.

меню́, нескл., н.

Набор страў а таксама лісток з іх пералікам і коштам (у сталовай, рэстаране і пад.).