Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

межава́ць, мяжу́ю, мяжу́еш, мяжу́е; мяжу́й; межава́ны; незак.

1. Мець агульную мяжу, быць сумежным (разм.).

2. што. Вызначаць межы ўчасткаў пры падзеле зямлі.

М. палі.

|| наз. межава́нне, -я, н.

межаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спецыяліст па межаванні; землямер.

межавы́ гл. мяжа.

ме́жань, -і, ж.

Перыяд з найбольш нізкім устойлівым узроўнем вады ў рацэ.

Зімовая м.

|| прым. ме́жанны, -ая, -ае.

М. перыяд.