Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гранулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што (спец.).

Надаць (надаваць) чаму-н. форму зерня, дробных камячкоў, рабіць гранулы.

|| наз. гранулява́нне, -я, н.

грануля́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Раздрабненне, наданне рэчыву зярністай формы.

2. Новая злучальная тканка на месцы ран пры іх загойванні.

3. Бачная зярністасць паверхневага слоя Сонца.

|| прым. грануляцы́йны, -ая, -ае.

грань, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Плоская частка паверхні геаметрычнага цела, якая ўтварае вугал з другой такой жа паверхняй.

Грані куба.

2. перан. Тое, што адрознівае, аддзяляе адно ад аднаго.

Сціранне граней паміж фізічнай і разумовай працай.

гран-пры́, нескл., м.

Самая высокая ўзнагарода на мастацкім конкурсе, фестывалі, спартыўных спаборніцтвах.

грасі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Вымаўляць гук «р» картава, на французскі манер.

|| наз. грасі́раванне, -я, н.

гратэ́ск, -у, м.

У мастацтве: паказ чаго-н. у празмерна фантастычным, пачварна-камічным выглядзе.

|| прым. гратэ́скавы, -ая, -ае.

Гратэскавая роля.

граф, -а, мн. гра́фы, -аў, м.

Дваранскі тытул, вышэйшы за баронскі, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| ж. графі́ня, -і, мн. -і, -фінь.

|| прым. гра́фскі, -ая, -ае.

графа́, -ы́, мн. гра́фы і (з ліч. 2, 3, 4) графы́, граф, ж.

1. Палоска або слупок на лісце паперы, абазначаныя дзвюма вертыкальнымі лініямі.

2. Раздзел тэксту; рубрыка.

Г. ў анкеце.

графало́гія, -і, ж.

Вучэнне аб почырку як адлюстраванні ўласцівасцей характару і псіхічнага стану чалавека.

|| прым. графалагі́чны, -ая, -ае.

Г. аналіз.

графама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, ахоплены графаманіяй.

|| ж. графама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. графама́нскі, -ая, -ае.