Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алагі́зм

(фр. alogisme, ад гр. а- = не, без + logos = слова)

1) што-н. нелагічнае, несумяшчальнае з лагічным мысленнем; бяссэнсіца;

2) філасофскі погляд, які адмаўляе логіку як сродак навуковага пазнання;

3) стылістычны прыём, наўмыснае парушэнне ў мове лагічных сувязей з мэтай надання камізму, іроніі і інш.

алапа́тыя

(гр. allopatheia, ад allos = іншы + pathos = хвароба)

звычайная (традыцыйная) сістэма лячэння (проціл. гамеапатыя).

алармі́зм

(фр. alarmisme, ад alarme = трывога)

плынь у заходняй навуцы і грамадскай думцы, прадстаўнікі якой сцвярджаюць пра фатальны, катастрафічны характар уздзеяння чалавека на прыроду, падкрэсліваюць яго асаблівую небяспеку для далейшага развіцця чалавецтва.

алармі́ст

(фр. alarmiste, ад alarme = трывога)

1) асоба, схільная да панікі, якая распаўсюджвае неправераныя, неабгрунтаваныя чуткі, выклікаючы трывожны настрой;

2) прадстаўнік алармізму.

ала́х

(ар. Allah)

назва Бога ў ісламе.

алахто́ны

(ад гр. allos = іншы + chthon = зямля)

жывёлы або расліны, якія насяляюць пэўную мясцовасць, але ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў іншым месцы (параўн. аўтахтоны 1).