Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адэква́тны

(лац. adaequatus = прыраўнаваны)

які поўнасцю супадае, роўны чаму-н. (напр. а-ыя паняцці).

адэ́ндум

(лац. addendum = тое, што павінна быць дададзена)

дапаўненне да дагавора, якое змяняе або ўдакладняе тыя ці іншыя яго ўмовы.

адэно́іды

(ад гр. aden = залоза + eidos = выгляд)

мед. пухлінападобныя разрастанні лімфатычных утварэнняў насаглоткі.

адэно́ма

[ад гр. aden = залоза + (onk)oma = пухліна]

мед. дабраякасная пухліна, якая можа развівацца ў залозістых органах (малочнай, шчытападобнай і іншых залозах).

адэ́пт

(лац. adeptus = які дасягнуў)

1) заўзяты паслядоўнік, прыхільнік якога-н. вучэння, ідэі;

2) уст. той, хто адкрыў вышэйшыя тайны навукі і мастацтва.