Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́драс

(фр. adresse)

1) месцажыхарства асобы або месцазнаходжанне прадпрыемства, установы, арганізацыі;

2) надпіс на паштовым адпраўленні з указаннем атрымальніка і месца назначэння;

3) пісьмовае прывітанне каму-н. з выпадку юбілею або іншай урачыстай падзеі;

4) код, які вызначае месцазнаходжанне інфармацыі ў памяці камп’ютэра.

адраса́нт

(ням. Adressant, ад фр. adresser = пасылаць, накіроўваць)

той, хто пасылае каму-н. паштовае або тэлеграфнае адпраўленне (пісьмо, пасылку, тэлеграму і г. д.); адпраўнік.

адраса́т

(ням. Adressat, ад фр. adresser = пасылаць, накіроўваць)

той, каму адрасавана паштовае або тэлеграфнае адпраўленне (пісьмо, пасылка, тэлеграма і г. д.); атрымальнік.

адрэналі́н

(фр. adrénaline, ад лац. ad = пры + renalis = нырачны)

гармон, які выдзяляецца наднырачнымі залозамі або вырабляецца сінтэтычна; служыць лекавым сродкам.