Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аб’е́кт

(лац. objectus = прадмет)

1) філас. усё тое, што складае частку знешняга, матэрыяльнага свету, існуе незалежна ад нашай свядомасці;

2) з’ява, прадмет, на якія накіравана пэўная дзейнасць (напр. а. назірання);

3) прадпрыемства, будоўля, асобны ўчастак чаго-н. як месца чалавечай дзейнасці (напр. а. будаўніцтва, ваенны а.).

аб’екты́ў

(с.-лац. objectivus = які адносіцца да прадмета)

частка аптычнага прыбора (напр. фотаапарата, тэлескопа), якая складаецца з лінзы ці сістэмы лінз.

аб’екты́ўны

(с.-лац. objectivus = які адносіцца да прадмета)

1) філас. незалежны ад чалавечай свядомасці (напр. а-ая рэальнасць);

2) бесстаронні, непрадузяты (проціл. суб’ектыўны 2).

аб’юра́цыя

(лац. abjuratio)

публічнае адрачэнне ад веры або ад сваіх перакананняў.