адэ́ндум
(лац. addendum = тое, што павінна быць дададзена)
дапаўненне да дагавора, якое змяняе або ўдакладняе тыя ці іншыя яго ўмовы.
адэно́іды
(ад гр. aden = залоза + eidos = выгляд)
мед. пухлінападобныя разрастанні лімфатычных утварэнняў насаглоткі.
адэно́ма
[ад гр. aden = залоза + (onk)oma = пухліна]
мед. дабраякасная пухліна, якая можа развівацца ў залозістых органах (малочнай, шчытападобнай і іншых залозах).
адэ́пт
(лац. adeptus = які дасягнуў)
1) заўзяты паслядоўнік, прыхільнік якога-н. вучэння, ідэі;
2) уст. той, хто адкрыў вышэйшыя тайны навукі і мастацтва.
ад’юнкту́ра
(ням. Adjunktur, ад лац. adjunctus = далучаны)
аспірантура ў вышэйшых ваенных навучальных установах.