Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́драс

(фр. adresse)

1) месцажыхарства асобы або месцазнаходжанне прадпрыемства, установы, арганізацыі;

2) надпіс на паштовым адпраўленні з указаннем атрымальніка і месца назначэння;

3) пісьмовае прывітанне каму-н. з выпадку юбілею або іншай урачыстай падзеі;

4) код, які вызначае месцазнаходжанне інфармацыі ў памяці камп’ютэра.

адраса́нт

(ням. Adressant, ад фр. adresser = пасылаць, накіроўваць)

той, хто пасылае каму-н. паштовае або тэлеграфнае адпраўленне (пісьмо, пасылку, тэлеграму і г. д.); адпраўнік.

адраса́т

(ням. Adressat, ад фр. adresser = пасылаць, накіроўваць)

той, каму адрасавана паштовае або тэлеграфнае адпраўленне (пісьмо, пасылка, тэлеграма і г. д.); атрымальнік.

адрэналі́н

(фр. adrénaline, ад лац. ad = пры + renalis = нырачны)

гармон, які выдзяляецца наднырачнымі залозамі або вырабляецца сінтэтычна; служыць лекавым сродкам.

адстра́т

(лац. adstratum = напластаванне)

з’явы ў мове карэннага насельніцтва, якія ўзніклі пад уплывам мовы прышэльцаў, а таксама сама мова прышэльцаў (параўн. субстрат 2).

адука́цыя

(лац. oducatio)

1) працэс набыцця сістэматызаваных ведаў; навучанне (напр. права на адукацыю);

2) аб’ём ведаў, набытых у выніку навучання (напр. вышэйшая а.).

адыёзны

(лац. odiosus = ненавісны, агідны)

крайне непрыемны, які выклікае рэзка адмоўныя адносіны да сябе (напр. а-ая асоба).

адынамі́я

(гр. adynamia = бяссілле)

мед. амаль поўнае або поўнае спыненне рухальнай актыўнасці чалавека ў выніку галадання, парушэнняў нервова-мышачнага апарата; крайні выпадак гіпадынаміі.

адысе́я

(гр. Odysseia = героіка-эпічная паэма, аўтарам якой лічаць Гамера)

багатае падзеямі, прыгодамі падарожжа.

адэква́тны

(лац. adaequatus = прыраўнаваны)

які поўнасцю супадае, роўны чаму-н. (напр. а-ыя паняцці).