Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шэла́к

(гал. schellak)

смалістае рэчыва, якое здабываецца з маладых парасткаў некаторых трапічных раслін; выкарыстоўваецца ў вытворчасці лаку, пластмасы, сургучу і інш.

шэ́лег

(польск. szeląg, ад ням. Schilling)

даўняя манета вартасцю ў паўгроша.

шэ́льма

(польск. szelma, ад ням. Schelm)

махляр, круцель, хітрун.

шэльтэрдэ́к

(англ. shelterdeck, ад shelter = навес + deck = палуба)

навясная лёгкая палуба на судне, размешчаная вышэй верхняй палубы.

шэльф

(англ. shelf)

прыбярэжная частка дна Сусветнага акіяна, мацерыковая водмель.