Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шэйк

(англ. shake = трэсціся)

сучасны англійскі парны бытавы танец імправізацыйнага характару; распаўсюджаны ў многіх краінах.

шэ́йпінг

(англ. shaping)

1) наданне пэўнай формы, фасону;

2) трэніроўка на трэнажорах у аздараўленчых мэтах і для паляпшэння фігуры.

шэйх

(ар. šejch = старац)

1) галава роду, а таксама старэйшына абшчыны ў арабскіх краінах;

2) прадстаўнік вышэйшага духавенства ў мусульман, багаслоў і прававед.

шэйхцэ́рыя

(н.-лац. scheuchzeria)

травяністая расліна сям. шэйхцэрыевых з аблісцелым сцяблом і кветкамі ў гронках, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах; на Беларусі трапляецца на сфагнавых балотах.

шэйх-уль-ісла́м

(ар. šejchul-islām)

тытул галавы мусульманскага дваранства.