Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шрам

(ням. Schramme)

след на скуры ад раны ў выглядзе паласы або рубца.

шрапне́ль

[англ. shrapnel, ад H. Shrapnel = прозвішча англ. вынаходцы (1761—1842)]

артылерыйскі снарад, набіты круглымі кулямі, якія прызначаны для паражэння жывой сілы праціўніка.

шрапшы́ры

(англ. Sropshires)

парода мясных кароткавоўнавых авец, выведзеная ў 19 ст. у графствах Шрапшыр і Страфардшыр у Англіі.

шрафірава́ць

(ням. schraffieren)

наносіць штрыхі на план, картасхему і інш.