Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шлюз

(ням. Schleuse)

1) гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе адной ці некалькіх камер для пераводу суднаў з адной часткі ракі (канала) у другую, якая мае іншы ўзровень вады;

2) адтуліна з засаўкай у плаціне, праз якую выпускаецца вада;

3) прыстасаванне ў выглядзе шырокага нахіленага жолаба для прамывання залатаноснага пяску ці здробненай руды.

шлюп

(гал. sloep)

1) трохмачтавы карабель з прамымі парусамі ў парусным флоце 18—19 ст.;

2) аднамачтавае марское судна з кліверам.

шлюпбэ́лька

(гал. sloepbalk)

мар. металічная бэлька, да якой падвешваюцца шлюпкі, каб спускаць іх на ваду і падымаць на борт.

шлю́пка

(рус. шлюпка, ад гал. sloep = шлюп)

невялікае бяспалубнае парусна-грабное парусна-вяслярнае або маторнае судна з моцным корпусам (напр. выратавальная ш.).

шлюс

(ням. Schluss)

сцісканне сядла каленямі як умова моцнай пасадкі кавалерыстаў.