Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэме́нт

(лац. caementum = друз)

1) мінеральнае парашкападобнае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой аднародную масу, якая з цягам часу пераходзіць у каменепадобны стан; ужываецца ў вытворчасці бетону і будаўнічых раствораў;

2) анат. касцявая тканка, якая пакрывае корань і шыйку зуба;

3) перан. тое, што злучае, аб’ядноўвае.

цэмента́цыя

(ад цэмент)

1) спосаб умацавання грунтоў, бетонных кладак увядзеннем у іх пад ціскам вадкага цэментнага раствору;

2) насычэнне паверхневых слаёў сталі вугляродам для павелічэння іх цвёрдасці;

3) працэс здабывання металаў з раствораў хімічным аднаўленнем больш электраадмоўнымі металамі.

цэменты́т

(ад цэмент)

хімічнае злучэнне жалеза з вугляродам, структурная састаўная частка сталей і чыгуноў, якая надае ім цвёрдасць і крохкасць.