Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэ́зар, цэ́сар

(лац. caesar, ад Caesar = імя старажытнарымскага дыктатара Юлія Цэзара)

1) тытул старажытнарымскіх і візантыйскіх імператараў;

2) уст. манарх, уладар.

цэ́сар

гл. цэзар.

цэ́сія

(лац. cessio)

уступка патрабавання ў абавязацельстве другой асобе, перадача каму-н. сваіх правоў на што-н.

цэсіяна́рый

(фр. çessionnaire)

асоба, якая становіцца крэдыторам у выніку перадачы ёй права патрабавання.

цэстадо́зы

(ад цэстоды)

глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца цэстодамі.

цэсто́ды

(н.-лац. cestoda, ад гр. kestos = вышыты пояс + eidos = выгляд)

клас плоскіх чарвей; арганізмы з пляскатым, стужкападобным, расчлененым на ўчасткі целам даўжынёй ад 0,5 мм да 30 м; паразіты пазваночных жывёл і чалавека; стужачныя чэрві.