Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-цэн

(гр. kainos = новы)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «новы».

цэнагене́зы

(ад гр. kainos = новы + -генез)

прыстасавальныя прыметы зародка або лічынкі, якія знікаюць у дарослых асобін (напр. пладовыя абалонкі, пупавіна ў вышэйшых жывёл і чалавека).

цэнака́рпіі цэнакарпі́і

(ад гр. kainos = агульны + karpos = плод)

плады, якія фарміруюцца на аснове гінецэя.

цэнако́кус

(н.-лац. coenococcus)

каланіяльная зялёная водарасць сям. радыякокавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.

цэнаса́рк

(ад гр. koinos = агульны + sarkos = мяса)

мяккая абалонка, якая пакрывае калонію каралавых паліпаў.

цэнахло́рыс

(н.-лац. coenochloris)

каланіяльная зялёная водарасць сям. радыякокавых, якая пашырана ў планктоне і бентасе азёр, сажалак, вадасховішчаў, рэк.

цэнацы́сціс

(н.-лац. coenocystis)

каланіяльная зялёная водарасць сям. радыякокавых, якая пашырана ў планктоне, радзей у бентасе сажалак, азёр і вадасховішчаў.

цэнз

(лац. census)

1) перыядычны перапіс маёмасці грамадзян у Стараж. Рыме для падзелу іх на падатковыя разрады;

2) умовы, якія абмяжоўваюць карыстанне тымі ці іншымі палітычнымі правамі (узрост, аселасць, узровень адукацыі, пэўны кошт маёмасці і інш.);

3) умова, неабходная для ўнясення прадпрыемства ў пэўны спіс, рэестр;

4) экан. статыстычны перапіс.

цэ́нзар

(лац. censor)

1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая сачыла за паступленнем падаткаў, перыядычна праводзіла перапісы маёмасці;

2) службовая асоба, якая ажыццяўляе цэнзуру 1.

цэнзі́ва

(п.-лац. censiva, ад лац. census = перапіс)

спадчыннае сялянскае зямельнае трыманне ў сярэдневяковай Францыі.