Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фера-

(лац. ferrum = жалеза)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «жалеза», «жалезны».

ферабо́р

(ад фера- + бор)

сплаў жалеза з борам, які выкарыстоўваецца пры вырабе сталі з меншым змяшчэннем у ёй кіслароду.

феравальфра́м

(ад фера- + вальфрам)

сплаў жалеза з вальфрамам, які выкарыстоўваецца пры вырабе інструментальных і некаторых канструкцыйных сталей.

феравана́дый

(ад фера- + ванадый)

сплаў жалеза з ванадыем, які выкарыстоўваецца ў якасці дамешку пры вырабе леправаных (гл. легіраваць) сталей.

фераграна́ты

(ад фера- + гранаты)

ферыты натрыю і лантаноідаў якія маюць кубічную структуру мінералу гранату.

ферагра́фія

(ад фера- + -графія)

тое, што і магнітаграфія.

феразо́нд

(ад фера- + зонд)

фіз. устройства для вымярэння напружанасці магнітнага поля; выкарыстоўваецца ў магнітнай дэфектаскапіі, пры пошуках карысных выкапняў, у даследаванні магнетызму планет.

фералі́тны

[ад фера- + ал(юміній) + -літ];

ф-ыя глебы — глебы вільготных лясоў і саваннаў трапічнага пояса, якія змяшчаюць многа жалеза і алюмінію.

фералітыза́цыя

(ад фера- + -літ)

працэс глыбокага выветрывання горных парод ва ўмовах вільготнага трапічнага і субтрапічнага клімату, што суправаджаецца накапленнем жалезістых утварэнняў.

ферамагнеты́зм

(ад фера- + магнетызм)

фіз. сукупнасць магнітных уласцівасцей рэчываў (ферамагнетыкаў), у якіх магнітныя моманты суседніх атамаў (іонаў) арыентаваны ў адным напрамку, што прыводзіць да самаадвольнай (спантаннай) намагнічанасці рэчываў (параўн. дыямагнетызм, парамагнетызм).