Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

феада́л

(с.-лац. feudalis = феадальны)

прадстаўнік пануючага класа пры феадалізме, памешчык-прыгоннік.

феадалі́зм

(ад с.-лац. feudalis = феадальны)

грамадска-эканамічная фармацыя 1, заснаваная на манапольнай уласнасці феадалаў на зямлю і сродкі вытворчасці і няпоўнай уласнасці на прыгонных сялян.

феада́льны

(с.-лац. feudalis)

які адносіцца да феадалізму, уласцівы яму.

феадата́рый

(лац. feudatarius)

тое, што і васал.

феафі́сцыя

(н.-лац. phaeophyscia)

ліставаты сумчаты лішайнік сям. фісцыевых, які расце пераважна на кары дрэў лісцевых парод, радзей на апрацаванай драўніне і камянях.

феацэ́рас

(н.-лац. phaeoceros)

мох сям. антацэротавых, які трапляецца каля дарог, канаў, на вільготнай глебе на палях.