Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фелаге́н

(ад гр. phellos = корак + -ген)

другасная ўтваральная тканка ў раслін, частка перыдэрмы.

феладо́н

(н.-лац. phellodon)

базідыяльны грыб сям. яжоўнікавых, які расце на глебе ў хвойных, рэдка ў лісцевых лясах.

феладэндро́н

(н.-лац. phellodendron, ад гр. phellos = корак + dendron = дрэва)

буйное лістападнае дрэва сям. рутавых, пашыранае на Далёкім Усходзе; выкарыстоўваецца ў коркавай і мэблевай прамысловасці.

феладэ́рма

(ад гр. phellos = корак + дэрма)

унутраны слой покрыўнай тканкі ў раслін (перыдэрмы).

фела́хі

(ар. fallâh = селянін, земляроб)

аседлыя аселыя сяляне-земляробы ў краінах Аравійскага паўвострава і ў Егіпце (параўн. бедуіны).

феле́ма

(ад гр. phellos = корак)

другасная покрыўная тканка дрэвавых і некаторых травяністых раслін; выкарыстоўваецца на выраб коркаў.

фелі́нус

(н.-лац. phellinus)

губавы базідыяльны грыб сям. гіменахетавых, які расце на жывой і адмерлай драўніне лісцевых і хвойных парод дрэў, кустоў, выклікае гніль.

фело́нія

(англ. feiony, ад лац. fello, -onis = бунтаўшчык)

1) правіннасць васала перад сеньёрам у феадальным праве;

2) цяжкае злачынства ў сучасным праве Англіі і ЗША.

фельд’е́гер

(ням. Feldjäger)

ваенны або ўрадавы кур’ер для дастаўкі важных, сакрэтных папер.

фельдма́ршал

(ням. Feldmarschall)

вышэйшае генеральскае званне ў арміях некаторых краін.