Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тымф, тынф

(ст.-польск. tymf, tynf, ад A. Tymf = прозвішча арандатара манетных двароў у Польшчы)

старажытная польская сярэбраная манета, якая ў канцы 17—18 ст. была пашырана і на Беларусі.

тынк

(ням. Tünche)

аддзелачны раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэменту, гліны, пяску, вады і інш.), якім пакрываюць сцены або столь.

тынкава́ць

(польск. tynkować, ад с.-в.-ням. tünchen)

пакрываць сцены або столь тынкам, каб зрабіць паверхню гладкай.

тынкту́ра

(лац. tinctura)

настой лекавага рэчыва на спірце або эфіры.

тынф

гл. тымф.

тынэ́йджэр

(англ. teenager)

юнак або дзяўчына ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў.