Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тылапі́лус

(н.-лац. tylopilus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, знешне падобны да баравіка, але з ружовым гіменафорам, які расце на глебе ў лясах; неядомы, жоўцевы грыб.

тыла́пія

(н.-лац. tilapia)

рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах Афрыкі і ўсходняга Міжземнамор’я.

тыленхі́ды

(н.-лац. tylenchidae)

атрад гельмінтаў класа нематодаў паразіты агародных, тэхнічных і дэкаратыўных раслін.

тыле́цыя

(н.-лац. tilletia)

базідыяльны грыб сям. тылецыевых, які развіваецца на раслінах сям. злакавых, асаковых.

тыле́я

(н.-лац. tillaea)

травяністая расліна сям. таўсцянкавых з густым лісцем і белымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; расце на пясчаных берагах рэк.

тылі́ты

(англ. tillite, ад till = валунная гліна)

выкапнёвыя марэнныя адклады старажытных зледзяненняў Зямлі.

ты́льда

(ісп. tilde)

дыякрытычны знак у выглядзе хвалістай рыскі (*).