Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лі́ра1

(польск. lira < лац. lyra, ад гр. lyra)

1) старажытнагрэчаскі струнны шчыпковы музычны інструмент;

2) даўнейшы струнны фрыкацыйны музычны інструмент вандроўных беларускіх музыкантаў-песняроў (лірнікаў);

3) перан. творчасць паэта, паэзія (напр. змоўкла л. Купалы).

лі́ра2

(іт. lira)

грашовая адзінка ў Італіі, роўная 100 чантэзіма, і Турцыі, роўная 100 піястрам.

Ліры́ды

(ад лац. Lyra = назва сузор’я)

метэорны паток з радыянтам у сузор’і Ліры.

ліры́зм

(гр. lyrismos = ігра на ліры)

эмацыянальнасць, паэтычная ўсхваляванасць, сардэчнасць у творах мастацтва.

лі́рык

(гр. lyrikos = пачуццёвы)

аўтар лірычных літаратурных твораў.

лі́рыка

(фр. lyrique < лац. lyrica = ода, ад гр. lyrikos = пачуццёвы)

1) адзін з трох родаў мастацкай літаратуры (побач з эпасам і драмай), які адлюстроўвае жыццё праз вобраз-перажыванне;

2) перан. чуллівасць, перажыванні.

ліры́чны

(гр. lyrikos)

1) які мае адносіны да лірыкі, з’яўляецца лірыкай;

2) перан. чуллівы, эмацыянальна ўзвышаны.