Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лі́га1

(польск. liga, ад с.-лац. liga)

саюз, аб’яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў.

лі́га2

(іт. liga = сувязь)

знак у выглядзе дугі над нотамі, які абазначае, што патрэбна іграць легата.

лі́га3

(англ. league)

мера адлегласці, прынятая ў Англіі і ЗША, роўная 3 мілям.

ліга́зы

(ад лац. ligare = звязваць)

клас ферментаў, якія прымаюць удзел у біясінтэзе кіслот, бялкоў і іншых субстанцый, неабходных для жыцця раслінных і жывёльных арганізмаў.

лігаме́нт

(лац. ligamentum = перавязь)

1) эластычны цяж з рогападобнага рэчыва, які злучае чарапашкі двухстворкавых малюскаў;

2) анат. звязкі, якія ўмацоўваюць суставы або ўтрымліваюць унутраныя органы.

ліга́нды

(ад лац. ligare = звязваць)

малекулы або іоны ў хімічных комплексных злучэннях, звязаныя непасрэдна з цэнтральным атамам.

лігату́ра

(с.-лац. ligatura = сувязь)

1) літара, утвораная са спалучэння элементаў дзвюх літар;

2) дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў расплаўлены метал або сплаў для надання яму пэўных уласцівасцей;

3) мед. нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.

лігеі́ды

(н.-лац. lygaeidae)

сямейства насякомых атрада паўцвердакрылых; шкодзяць раслінам, памяншаюць іх усходжасць, затрымліваюць рост, клапы земляныя, наземнікі.

лігнасто́н

(ад лац. lignum = дрэва + англ. stone = камень)

спрасаваная пры высокай тэмпературы драўніна, з якой робяць чаўнакі, шасцерні, укладышы падшыпнікаў і інш.

лігнафо́ль

(ад лац. lignum = дрэва + folium = ліст)

канструкцыйны драўнінна-слаісты матэрыял, прыгатаваны з лістоў шпону (пераважна бярозавага), якія насычаны смоламі, а пазней спрасаваны.