Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ле́та

(гр. Lethe = літар. забыццё)

рака забыцця ў старажытнагрэчаскай міфалогіі, размешчаная ў падземным царстве (Аідзе); душы памёршых, якія напіліся з яе, забывалі аб сваім зямным жыцці;

кануць у Лету — быць забытым, бясследна знікнуць.

летаргі́чны

(гр. lethargikos)

які выкліканы летаргіяй (напр. л. стан).

летаргі́я

(гр. lethargia)

хваравіты стан, падобны на працяглы сон, пры якім пульс і дыханне амаль не адчуваюцца.

ле́тка-е́нка

(фін. letkajenk ka)

фінскі бальны групавы танец, а таксама музыка да яго.

летыпо́р

(н.-лац. laetiporus)

губавы базідыяльны грыб сям. скутыгеравых, які пасяляецца ў асноўным на драўніне, часцей на жывых ствалах дрэў.

летэрфо́т

(ад англ. letter = літара + photo = фатаграфія)

фотанаборная машына для набору загалоўкаў.