Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ле́ма

(гр. lemma)

мат. дапаможная тэарэма, неабходная для доказу адной або некалькіх іншых тэарэм.

лемане́ма

(н.-лац. laemonema)

рыба сям. моравых, якая водзіцца ва ўсіх акіянах на глыбіні 300—700 м.

леманта́р

(польск. lamentarz, ад лац. elementarius = які адносіцца да пачаткаў)

уст. буквар.

ле́мінг

(нарв. lemming)

грызун сям. палёвак з доўгай бура-жоўтай плямістай поўсцю, пашыраны ў Арктыцы.

лемніска́та

(лац. lemniscata = упрыгожаная стужкамі, ад гр. lemnikos = стужка або павязка з воўны)

мат. крывая на плоскасці, якая з’яўляецца лініяй узроўню модуля мнагачлена з комплекснымі каэфіцыентамі.

лемпі́ра

(ісп. lempira, ад Lempira = імя індзейскага правадыра)

грашовая адзінка Гандураса, роўная 100 сентава.

лему́ры

(лац. lemures = душы памёршых)

1) духі, душы памёршых у старажытнарымскай міфалогіі;

2) паўмалпы, пашыраныя на Мадагаскары і прылеглых астравах.