Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лей

(рум. leu)

грашовая адзінка Румыніі, роўная 100 бані.

лейаго́м

(ад гр. leios = мяккі + фр. gomme = смала)

сорт дэкстрыну, які атрымліваецца пры падсмажванні бульбянога крухмалу.

лейбары́ст

(англ. Labourist, ад labour = праца)

член рабочай партыі ў Англіі, Ірландыі, Аўстраліі і некаторых іншых краінах, якая праводзіць палітыку класавага супрацоўніцтва з буржуазіяй.

лейбл

(англ. label = ярлык, этыкетка)

невялікая фірменная метка на адзенні, від таварнага знака, які мае таксама дэкаратыўнае значэнне.

лейб-гва́рдыя

(ням. Laibgarde)

асабістая ахова манарха, а таксама прывілеяванае войска ў шэрагу манархічных дзяржаў.

лейб-ме́дык

(ад ням. Leib = цела + медык)

прыдворны ўрач.

лейкадэ́рма

(ад гр. leukos = белы + дэрма)

знікненне пігменту скуры ў выніку некаторых захворванняў, а таксама пры прыёме некаторых лякарстваў.

лейкаксе́н

(гр. leukoksene = белы і чужародны)

тонказярністая (да скрытакрышталічнай) мінеральная сумесь вокіслаў рутылу, анатазу і сфену з кварцам, ільменітам, гліністым рэчывам і інш.

лейкапені́я

(н.-лац. leucopenia, ад гр. leukos = белы + penia = беднасць)

памяншэнне колькасці лейкацытаў у крыві.

лейкаплакі́я

(ад гр. leukos = белы + plakous = плоскі)

малочна-белыя плямы на слізістых абалонках рота, гартані і інш., што ўзнікаюць пры гіпавітамінозах А і В пры працяглых раздражненнях слізістых абалонак.