Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дзяк

(ад гр. diakonos = служка)

1) ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык;

2) пісец у Стараж. Русі, а ў 14—17 ст. службовая асоба ў дзяржаўных установах Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы.

дзя́каваць

(польск. dziękować, ад ням. danken)

выказваць удзячнасць, падзяку.

дзя́кла

(літ. dùuoklė)

падатак збожжам за землекарыстанне ў Вялікім княстве Літоўскім 15—16 ст.