Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

джы́га

(англ. jig)

тое, што і жыга 2.

джы́гер

(англ. jigger)

ролікавы апарат для фарбавання тканіны.

джыгі́т

(цюрк. džigit)

умелы, спрытны, адважны яздок на кані.

джымкрауі́зм

(англ. jimcrowizm, ад Jim Crow = пагардлівая назва неграў у ЗША)

сістэма расісцкіх прыёмаў, накіраваная на сегрэгацыю негрыцянскага насельніцтва.

джын1

(ар. dzinn = дух)

злы або добры дух у арабскай міфалогіі;

выпусціць джына з бутэлькі — даць свабоду злым сілам.

джын2

(англ. gin)

гарэлка, прыгатаваная шляхам перагонкі хлебнага спірту з ядлаўцовымі ягадамі.

джы́нга

(англ. jingo)

назва англійскіх ваяўнічых шавіністаў.

джынгаі́зм

(англ. jingoism)

крайне шавіністычныя погляды.

джы́нсы

(англ. jeans)

.вузкія штаны з моцнай баваўнянай тканіны, прашытыя каляровымі ніткамі.

джып

(англ. jeep)

марка легкавых і груза-пасажырскіх аўтамабіляў павышанай праходнасці, што выпускаюцца ў ЗША з 1963 г.