Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

джугара́

(хіндзі jugara)

від сорга, пашыраны як хлебная і кармавая расліна ў тропіках і субтропіках, а таксама зерне гэтай расліны.

джу́нглі

(англ. jungle, ад хіндзі jangal)

трапічныя цяжкапраходныя балоцістыя лясы.

джу́нта

(іт. giunta)

выканаўчы орган мясцовай улады ў Італіі.

джут1

(англ. jute, ад бенг. jūt)

травяністая расліна сям. ліпавых з цэласным лісцем і дробнымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; дае валакно, якое ідзе на выраб грубай тканіны, дываноў, вяровак і інш.

джут2

(манг. dzud)

масавая гібель жывёлы ад бяскорміцы ў мясцовасцях з круглагадавой пашай у сувязі з абледзяненнем пашы.