Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гнамо́нія

(н.-лац. gnomonia)

сумчаты грыб сям. гнамоніевых, які развіваецца на лісці пладовых дрэў і кустоў.

гнасеало́гія

(ад гр. gnosis = веданне + -логія)

тэорыя пазнання, раздзел філасофіі, які вывучае формы і метады навуковага пазнання.

гнастыцы́зм

(ад гр. gnostikos = пазнавальны)

плынь ранняга хрысціянства, у аснове якой ляжала вучэнне пра «гносіс» як асаблівае пазнанне, быццам бы здольнае раскрыць таямніцы жыцця.

гнатана́рый

(н.-лац. gnathonarium)

павук сям. павукоў-пігмеяў; на Беларусі сустракаецца ў Віцебскай вобласці.

гнатасо́ма

(ад гр. gnathos = сківіца + сома)

пярэдні ўчастак цела ў кляшчоў, які мае складаную будову.

гнатастамулі́ды

(н.-лац. gnathostomulida)

атрад плоскіх чарвей класа турбелярый, жывуць у вільготным пяску марскіх узбярэжжаў.

гнафазі́ды

(н.-лац. gnaphosidae)

сямейства павукоў з укрытым пёрыстымі валаскамі целам і доўгімі моцнымі нагамі, якое ў сусветнай фауне налічвае больш за 1250 відаў; жывуць пад камянямі, у моху, лясным подсціле, пад карой.

гнафа́ліум

(н.-лац. gnaphalium)

травяністая расліна сям. складанакветных з фіялетавымі, белымі або ружовымі кветкамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах; сухацветнік.

гнафо́за

(н.-лац. gnaphosa)

павук сям. гнафазідаў, які жыве пад камянямі.