Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

склеро́тый

(н.-лац. sclerotium)

недасканалы грыб класа дэйтэраміцэтаў, які выклікае гніенне каранёў і ніжняй часткі сцёблаў сланечніку, цукровых буракоў, бульбы, агуркоў, капусты, канюшыны, люцэрны.

склеро́цый

(гр. sklerotes = цвёрдасць)

стадыя спакою грыбніцы некаторых грыбоў (напр. склератыніі), што з’яўляецца шчыльным перапляценнем гіфаў.

склеры́т

(ад гр. skleros = цвёрды)

запаленне склеры вачэй.

склерыфіка́цыя

(ад склера- + -фікацыя)

патаўшчэнне і здзеравяненне абалонак раслін, якое выклікае ўтварэнне склерэнхімы і склерэід.

склерэі́ды

(ад склера- + гр. eidos = выгляд)

таўстасценныя клеткі механічнай тканкі (склерэнхімы) раслін.

склерэнхі́ма

(ад склера- + -энхіма)

механічная тканка раслін, што складаецца з таўстасценных падоўжаных клетак.

склюд

(літ. skliùtas)

вялікая цяслярская сякера для абчэсвання бярвення.

ско́лекс

(гр. skoleks = чарвяк)

«галоўка» стужачных чарвей, на якой змешчаны прысоскі, кручкі, хабаток і іншыя органы прымацавання.

ско́ліі

(н.-лац. scoliidae)

сямейства вос; паразіты лічынак пласцініставусых жукоў, якіх адшукваюць у глебе, гнілой драўніне.

ско́нта

(іт. sconto)

скідка з сумы рахунка за плацеж наяўнымі або да тэрміну, што практыкуецца ў міжнародным гандлі.