Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скіп

(англ. skip)

самаразгрузачная скрыня для падымання сыпкіх грузаў, напр. карысных выкапняў з шахты.

скі́петр

(гр. skeptron)

жазло, упрыгожанае каштоўнымі камянямі і разьбой як знак царскай улада.

скір

(гр. skiiros = цвёрды)

адна з формаў рака, якая характарызуецца перавагай злучальнатканай злучальнатканкавай асновы над уласна ракавай тканкай.

скіт

(гр. sketis)

1) жыллё для манахаў-пустэльнікаў, размешчанае аддалена ад манастырскага будынка;

2) стараверскі манастыр або пасёлак манастырскага тыпу ў глухой пустэльнай мясцовасці.

скіф

(англ. skiff)

доўгая вузкая гоначная лодка з рухомым сядзеннем і гладкай абшыўкай.

скіцы́раваць

(ням. skizzieren)

рабіць эцюд, эскіз, накід.

скіягра́фія

(ад гр. skia = цень + -графія)

тое, што і рэнтгенаграфія.

скіяскапі́я

(ад гр. skia = цень + -скапія)

ценявы метад вызначэння рэфракцыі вока.

скіятро́н

(ад гр. skia = цень + -трон)

разнавіднасць электронна-прамянёвай трубкі для ператварэння электрычных сігналаў на бачнае адлюстраванне.

скіяфі́ты

(ад гр. skia = цень + -фіты)

расліны, якія растуць у зацененых месцах, напр. грыбы, большасць папарацей; ценелюбівыя расліны.